Знайсці
04.01.2019 / 09:534РусŁacБел

У сеціве з'явіўся новы мем: лімон на колах

Раніцай 1 студзеня карыстальнікі Reddit прачнуліся і ўбачылі, што ў сетцы распаўсюджваюць малюнак звычайнага лімона на цацачных колцах з рознымі жартамі.

«Lemon Car» — у англійскай мове гэта ідыёма, якая азначае «ламачча», дабітую машыну, якая ўвесь час цягне грошы на рамонт.

Пазней высветлілася, што мем з лімонам на самай справе прадказалі яшчэ за паўгода да таго, як той стаў папулярным.

Карыстальнікі да мему паўгадавой даўніны наўмысна ставілі сабе напамін на 1 студзеня, каб зноў запосціць яго ў сеткі. Мем большасці юзэраў здаецца дзіўным, бо яны не разумеюць, у чым яго феномен. Аднак карыстальнікі ўсё роўна смяюцца з дзіўнага лімона.

«Першым мемам 2019-га магло стаць што заўгодна. Нарэшце, першы мем 2019 — машынка з лімона. Так, здаецца, у 2019-м нас чакаюць яшчэ 363 добрых дзён наперадзе».

«Калі сеціва дае табе лімонную машыну, зрабі з яе мем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930