Знайсці
04.01.2019 / 10:001РусŁacБел

Расіянін прапанаваў латвійскаму паліцэйскаму хабар 1 мільён еўра

Генпракуратура Латвіі выставіла абвінавачанне грамадзяніну Расіі за прапанову хабару больш за мільён еўра службовай асобе Дзяржпаліцыі.

Абвінавачванне прад'яўлена па артыкуле Крымінальнага закона, які прадугледжвае адказнасць за прапанову хабару ў буйным памеры. За такое злачынства пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Хабарадавальнік быў затрыманы Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй 9 лістапада, і ўжо 18 лістапада справа была перададзена Генеральнай пракуратуры.

БПБК раней паведаміла, што ў рамках крымінальнага працэсу былі арыштаваныя фінансавыя сродкі юрыдычнай асобы ў крэдытнай установе на 32 млн еўра.

Прадстаўнік юрыдычнай асобы звязаўся з фізічнай асобай, каб яна «вырашыла пытанне» і дамаглася адмены рашэння пра арышт. Пасля гэтага фізасоба прапанавала супрацоўніку паліцыі хабар.

Супрацоўнік інфармаваў аб гэтым кіраўніцтву ўстановы, якое перадало інфармацыю БПБК.

9 лістапада фізасоба перадала супрацоўніку паліцыі частку хабару — 85 000 еўра — і пасля перадачы хабару была затрымана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930