Знайсці
04.01.2019 / 07:175РусŁacБел

У Беларусі выбіраюць імя ваўку-адзінцу з Палесся

vouk.by

Напрыканцы мінулага года грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) у межах навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Прапанаваць імя для аднаго з шэрых драпежнікаў можа кожны, паведамляе АПБ.

Для гэтага трэба запоўніць невялікую анкету ці пакінуць каментар на старонках праекта ў фэйсбуку, інстаграме альбо УКантакце. Імя ваўку абяруць 10 лютага.

 

Новы герой — дарослы воўк-адзінец. Яму тры гады, а гэта час дысперсіі (рассялення), калі самцы пакідаюць зграю і пачынаюць шукаць лепшага жыцця.

У месцы, дзе ён жыве, ужо ёсць ваўчыная зграя, аднак ён да яе не належыць. Магчыма, зграя яго не прымае. А магчыма, яму самому нешта не падабаецца ў ёй.

Самотнаму ваўку вельмі складана паляваць зімой, таму сілкуецца ён выключна падлай.

 

Як выберуць імя для другой ваўчыцы, АПБ раскажа 8 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930