Знайсці
03.01.2019 / 21:161РусŁacБел

Пажылая гродзенка пералічыла махлярам 3 000 даляраў, каб вырашыць праблемы сына

28 снежня 86-гадовай гродзенцы на гарадскі тэлефон патэлефанаваў невядомы, прадставіўся сынам, а таксама распавёў, што трапіў у непрыемную сітуацыю і яму патрэбныя грошы. Жанчына выслухала гісторыю «сына», а затым той перадаў трубку супрацоўніку праваахоўных органаў. «Прадстаўнік закона» распавёў, што гэты інцыдэнт можна ўладзіць за $6000, аднак пенсіянерка паведаміла, што ў яе няма такіх грошай, піша Hrodna.life.

Чалавек на іншым канцы проваду сказаў рэквізіты банка, куды неабходна перавесці грошы, а таксама нумар тэлефона, па якім трэба патэлефанаваць пасля грашовага пераводу. Нумар зарэгістраваны на тэрыторыі Літвы. Спалоханая пенсіянерка адправілася ў банк, перавяла $3000 на ўказаны рахунак.

Аказалася, што сын знаходзіцца ў Беларусі і ні ў якія непрыемныя сітуацыі ён не трапляў. Пенсіянерка стала ахвярай махляроў. Пасля таго, як падман быў раскрыты, жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 209 КК — «Махлярства». Супрацоўнікі міліцыі шукаюць злодзеяў.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930