Знайсці
03.01.2019 / 20:161РусŁacБел

У Жлобінскім раёне жанчына папрасіла знаёмага пасядзець з дзецьмі, а той абакраў яе

Раней неаднаразова судзімы 28-гадовы жыхар Жлобіна зайшоў да знаёмай. Жанчыне трэба было адлучыцца з дому, і яна папрасіла яго панаглядаць за дзецьмі.

Застаўшыся ў хаце, «памочнік» агледзеў пакоі. У адным з іх ён убачыў невялікую скрыначку. У ёй знаходзіліся ювелірныя вырабы. Мужчына іх выкраў.

Гаспадыня не адразу ўбачыла, што нешта знікла. Пазней яна звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі затрымалі злодзея. Як аказалася, залатыя завушніцы ён паспеў аднесці ў ламбард. Астатнія рэчы былі канфіскаваныя — іх вярнулі пацярпелай.

Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.

Суд прызнаў грамадзяніна вінаватым і прысудзіў яго да трох месяцаў арышту.

Новы дзень

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031