Даслаць навіну
Знайсці
03.01.2019 / 20:03 1

Аўтуховіч: Я не эміграваў

Павялічыць выяву

Напярэдадні новага года Мікалай Аўтуховіч змясціў у сваім фэйсбуку неадназначны допіс.

«Сітуацыя склалася так, што з красавіка месяца я перастаў карыстацца паслугамі сувязі нашых беларускіх аператараў», — пісаў Аўтуховіч. «Званочкам», паводле яго словаў, стаў інцыдэнт на латвійска-расійскай мяжы ў сакавіку 2018. Мікалай Аўтуховіч з лідарам прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам вярталіся з Латвіі і машыну, у якой яны ехалі 12 гадзін правяралі на наяўнасць схаваных наркотыкаў.

Аўтуховіч лічыць гэта правакацыяй: паводле яго словаў, супрацоўнікі ФСБ, якія іх абшуквалі, некалькі разоў звязваліся з кімсьці па тэлефоне, а пасля спыталі, каму яны перайшлі дарогу ў Беларусі.

«Паколькі я двойчы пераконваўся, што дастаткова быць дасяжным і ты лёгка можаш зноў трапіць у турму, я пазбавіў іх магчымасці так проста знайсці сябе», — напісаў Аўтуховіч. Відаць, гэтыя словы далі падставу частцы чытачоў палічыць, што ён выехаў з Беларусі.

Карэспандэнту НН удалося звязацца з Мікалаем Аўтуховічам.

«Я ў краіне», — каротка адказаў ён на пытанне пра эміграцыю.

Мікалай Аўтуховіч — прадпрымальнік і грамадскі актывіст. Нарадзіўся ў Ваўкавыску, служыў у Афганістане, адкуль вярнуўся з баявымі ўзнагародамі. З нуля стварыў службу таксі ў Ваўкавыску. У 2003, як сцвярджае, не пагадзіўся даваць хабар падаткавікам і тыя пачалі душыць яго бізнэс. Ладзіў публічныя акцыі пратэсту. Разам з Аўтуховічам галадалі больш за 30 чалавек, і ўлады ішлі на саступкі. У 2004 балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў. Атрымаў першы турэмны тэрмін па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Выйшаў на волю ў 2008, у 2010 зноў быў асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення паводле артыкула «Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»: у яго дома падчас ператрусу знайшлі некалькі набояў для паляўнічай стрэльбы.

Чытайце таксама: Мікалай Аўтуховіч: Беларусам перадусім трэба поўная канспірацыя!

АЯ; nn.by

3
Грязный Гарри / адказаць
03.01.2019 / 20:32
Николай,даже если бы ты эмигрировал,ни один приличный человек в нашей стране ни одним словом не упрекнул бы тебя в этом...Такие люди буду нужны Беларуси потом,но не сейчас,в тюрьмах и на кладбищах))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30