Знайсці
03.01.2019 / 19:492РусŁacБел

Магілёўка пусціла да сябе пажыць медсястру. Тая пажыла 2 месяцы і абакрала яе

39-гадовую магілёўку абакрала знаёмая, якая непрацяглы час жыла ў яе дома. З кватэры зніклі відэамагнітафон, газавая пліта і dvd-плэер на агульную суму 250 рублёў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што чужыя рэчы забрала 29-гадовая жыхарка Крычава, медсястра адной з бальніц горада.

Уладальніца кватэры пазнаёмілася з медыцынскім работнікам, калі праходзіла лячэнне ў шпіталі. Жанчыны разгаварыліся, і медык прызналася, што мае цяжкасці з жылплошчай. Магілёўка прапанавала новай прыяцельцы пераехаць на час да яе, пакуль тая не зможа знайсці сабе жыллё.

Праз два месяцы сумеснага пражывання сяброўка знікла з рэчамі гаспадыні. Магілёўка звярнулася ў міліцыю.

Падазраваную затрымалі.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930