Знайсці
03.01.2019 / 18:2311РусŁacБел

У Літве — расследаванне аб паклёпе на партызана: за рэпост ў фэйсбуку пагражаюць непрыемнасці

Шаўляйская акруговая пракуратура пачала дасудовае расследаванне аб паклёпе на Адолфаса Раманаўскаса-Ванагаса, паведаміла ў чацвер газета Lietuvos rytas.

На фота: Adolfas Ramanauskas-Vanagas.

Расследаванне пачата з-за апублікаванай у сацыяльных сетках недакладнай інфармацыі аб забойствах ім мірнага насельніцтва. У паліцыю звярнуўся журналіст выдання Lietuvos rytas, які паведаміў, што ў сацыяльнай сетцы Facebook распаўсюджваецца фота партызана з надпісам «Асабіста забіў больш за 1000 суайчыннікаў, нават немаўлят. А. Раманаўскас забойца, які забіваў літоўцаў».

Праблемы могуць з'явіцца ў соцень карыстальнікаў сеткі, якія падзяліліся гэтым паведамленнем. Яно атрымала каля 260 рэпостаў.

Пасля Другой сусветнай вайны А. Раманаўскас-Ванагас узначальваў партызан Дзукіі, а ў 1949 годзе падпісаў з іншымі партызанскімі камандзірамі Дэкларацыю руху барацьбы за свабоду Літвы.

Узброеная барацьба за аднаўленне незалежнасці Літвы вялася да 1953 года.

А. Раманаўскас-Ванагас быў арыштаваны ў 1956 годзе, саветы яго жорстка катавалі — яму выкалалі вока і адрэзалі тэстыкулы. У наступным годзе яго расстралялі.

Галоўны адміністрацыйны суд Літвы ў лістападзе абвясціў, што Член рады гарадскога самакіравання Клайпеды Вячаслаў Цітоў распаўсюдзіў ілжывыя звесткі, калі абвінаваціў партызанскага камандзіра Адолфаса Раманаўскаса-Ванагаса ў забойствах мірнага насельніцтва. Ён даў ацэнку выказванню В. Цітова аб тым, што А. Раманаўскас-Ванагас нясе адказнасць за гібель 8000 мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031