Знайсці
03.01.2019 / 15:2314РусŁacБел

Удзельніка трагічнай бойкі на Зыбіцкай адпусцілі. Следчы камітэт растлумачыў, чаму так

Раніцай 31 снежня на галоўнай тусовачнай вуліцы Мінска адбылася бойка. Пасля яе 46-гадовы мінчук сканаў, яго 28-гадовы «апанент» сышоў, яго затрымалі пазней. А затым — адпусцілі пад падпіску.

Следчы камітэт растлумачыў парталу Tut.by нюансы справы.

Вядома, што двое мужчын з розных кампаній выйшлі разабрацца на вуліцу — старэйшаму не спадабалася, што маладзейшы спрабаваў патанчыць на стале. Затым адбылася кароткая бойка, 28-гадовы хлопец некалькі разоў ударыў мужчыну, той упаў. Хуткая канстатавала смерць мужчыны. Хлопец тым часам знік.

Пасля хлопца знайшлі. Справу завялі аб прычыненні смерці па неасцярожнасці. А самога хлопца — дарэчы, ураджэнца Гродна — выпусцілі пад падпіску.

«Па-першае, справа заведзеная не ў дачыненні да 28-гадовага жыхара Гродна, а па факце прычынення смерці па неасцярожнасці.

Па-другое, яшчэ няма вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, якая б вызначыла прычыну смерці. Бо цяпер нельга сказаць, што паміж ударамі і смерцю ёсць прамая сувязь. Чалавек мог памерці ад нечага іншага, таму не варта спяшацца вінаваціць жыхара Гродна ў забойстве, — растлумачыла Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта. -

Па-трэцяе, забойства і прычыненне смерці па неасцярожнасці — далёка не адно і тое ж. У гэтых складах зусім розная форма віны, і пакаранні за гэтыя злачынствы таксама абсалютна розныя.

Па-чацвёртае, рашэнне аб абавязацельстве аб яўцы прынята строга ў рамках прававога поля і ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам».

Максімальнае пакаранне за прычыненне смерці па неасцярожнасці — 3 гады пазбаўлення волі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера