Знайсці
03.01.2019 / 12:5510РусŁacБел

У Мінску можа з'явіцца вуліца Ніколы Тэслы

У Мінску могуць з'явіцца сквер Еўфрасінні Полацкай і вуліца Ніколы Теслы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе надаць імя беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай скверу ў межах вул. Прытыцкага і Еўфрасінні Полацкай, а імя выдатнага фізіка, вынаходніка ў галіне электронікі і радыётэхнікі Ніколы Тэслы - праектаванай вуліцы № 3 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір».

Нікола Тэсла — вынаходнік сербскага паходжання. А комплекс «Мінск-Мір» будуе сербскі інвестар.

Таксама ўнесены прапановы назваць вуліцай Банцараўскай праезд № 3 у раёне вул. Зацень (па імі гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам), а вуліцай Бялградскай — праектуемую вуліцу № 5 на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір».

Гараджан запрашаюць паўдзельнічаць у абмеркаванні і выказаць сваё меркаванне па прапанаваных найменнях.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваных назвах з 3 студзеня 2019 года на працягу 2 тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930