Знайсці
03.01.2019 / 12:092РусŁacБел

Пры выбуху ў Магнітагорску загінула 95-гадовая беларуска

Адна з загінулых ў расійскім Магнітагорску, дзе пасля выбуху газу абрынуўся пад’езд дома, — 95-гадовая беларуска Вольга Анісімава. Яе імя ёсць у спісах, апублікаваных расійскімі ратавальнікамі.

Вядома, што Вольга Мікітаўна Анісімава — ураджэнка вёскі Базок, што ў Асіповіцкім раёне. У Расіі яна жыве з 2010 года.

У Ліпеньскім сельсавеце, у які ўваходзіць Базок, пацвярджаюць, што загінулая паходзіць з іх мясцін, але не ведаюць, хто вывез бабулю ў Магнітагорск.

Сама вёска Базок амаль вымерла, у ёй жыве некалькі чалавек.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031