Знайсці
03.01.2019 / 11:0355РусŁacБел

Ідэолаг з 2000-х: Аўтары падручнікаў угледжваюць нейкую пазітыўную ролю фантомнай БНР у станаўленні беларускай дзяржаўнасці

У рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сёння» прайшоў круглы стол, прысвечаны 100-годдзю БССР. Мадэратарам быў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзім Гігін.

Сярод удзельнікаў сустрэчы быў доктар палітычных навук Уладзімір Мельнік. Ён выявіўся адзіным рашучым праціўнікам БНР. 

Уладзімір Мельнік, фота Sb.by

«Скажам прама: была б абвешчаная БНР ці не, беларускія мужыкі пад нямецкай акупацыяй як плялі кошыкі, так і працягвалі б іх плесці», — мяркуе Мельнік.

«Гэта падзея [100-годдзе БССР] павінна заняць годнае месца ў медыясферы. Перакананы, што ўвесь журналісцкі корпус павінен працаваць на Рэспубліку Беларусь і абарону яе гісторыі. А не праводзіць нейкія прыватныя інтарэсы ў гэтым пытанні.

Варта паглядзець і на падручнікі, аўтары якіх усё яшчэ спрабуюць ўгледжваць нейкую пазітыўную ролю фантомнай БНР у станаўленні беларускай дзяржаўнасці»,

— падсумаваў ён.

Хто такі Мельнік? 74-гадовы прафесар працуе ў Акадэміі кіравання, перад тым больш за 20 гадоў выкладаў у Акадэміі МУС. У 2000-ыя ён напісаў некалькі навучальных праграм па паліталогіі, а таксама быў аўтарам падручнікаў «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930