Знайсці
03.01.2019 / 09:073РусŁacБел

На запраўках «Белнафтахіма» бензін патаннеў упершыню з 2011 года

На АЗС «Беларуснафты» сёння знізіліся цэны. Дызельнае паліва патаннела на 1 капейку, а бензін — на 2 капейкі. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

На запраўках «Беларуснафты» ад 3 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-95 складае 1,52 рубля, бензіну АІ-92 — 1,41 рубля, дызельнае паліва каштуе 1,53 рубля за літр.

Як патлумачылі БелТА у канцэрне «Белнафтахім», астатнія сеткі АЗС таксама маюць права знізіць у сябе цэны на паліва. «Мы ўсталёўваем гранічныя максімальныя цэны, а АЗС могуць даваць зніжкі», — адзначылі ў канцэрне.

Зніжэнне цэнаў «Белнафтахім» анансаваў перад Новым годам, аднак канкрэтная дата не была дакладна вядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930