Знайсці
02.01.2019 / 19:3910РусŁacБел

Ірына Дрыга засталася працаваць у Міністэрстве культуры

Ірына Дрыга. Фота «Мінск-навіны».

Ірына Дрыга па-ранейшаму ўзначальвае галоўнае ўпраўленне культуры і аналітычнай работы ў Мінкульце. Пра гэта стала вядома з ліста за яе подпісам, які атрымаў Беларускі саюз дызайнераў, піша Еўрарадыё

Ірына Дрыга займала пасаду першага намесніка міністра культуры. У сярэдзіне лістапада яе месца заняла Наталля Карчэўская. У пастанове Саўміна звальненне чыноўніцы было абгрунтаванае «пераходам да іншага наймальніка». 

Дрыга стала вядомая ў сувязі са спрэчнымі момантамі ў сферы культуры. Яе подпіс стаў пад дакументам аб скарачэнні ахоўных межаў Курапатаў — месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Таксама імя Дрыгі згадвалася ў сувязі са скандалам на кінафэсце «Лістапад-2018», калі чыноўнікі выключылі кінематаграфістаў з адборачнага журы нацыянальнага конкурсу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера