Знайсці
02.01.2019 / 17:587РусŁacБел

Сі Цзіньпін не выключыў ужывання сілы для вяртання Тайваня

Лідар КНР заклікаў насельніцтва Тайваня быць гатовымі да аб'яднання з Кітаем, піша bbc.com.

Сі Цзіньпін заявіў пра мірны сцэнар аб'яднання па прынцыпе «адна краіна - дзве сістэмы». Пры гэтым ён адзначыў, што Кітай пакідае за сабой права ўжыць сілу.

Хоць Тайвань з'яўляецца самакіраваным і дэ-факта незалежным ад Кітая, сваю суверэннасць ён ніколі афіцыйна не абвяшчаў.

Пекін разглядае востраў як сваю правінцыю, што адкалолася.

У сераду прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь заявіла, што востраў ніколі не пагодзіцца на ўз'яднанне з КНР на ўмовах, прапанаваных Пекінам.

Прынцып «адна краіна — дзве сістэмы» прадугледжвае, што асобныя рэгіёны КНР могуць мець пашыраную аўтаномію з магчымасцю праводзіць уласную палітыку і выбудоўваць асобную эканамічную сістэму. Такая формула пакуль дзейнічае ў Ганконгу.

У сваёй заяве Сі Цзіньпін падкрэсліў, што абодва бакі з'яўляюцца часткай адной кітайскай сям'і, а незалежнасць Тайваня стане несуцяшальным паваротам гісторыі і шляхам, што завядзе ў тупік.

Паводле яго слоў, тайваньскі народ павінен ўсведамляць, што незалежнасць прынясе толькі праблемы. Ён дадаў таксама, што Пекін не ўспрыме ніякіх рухаў, якія будуць спрыяць незалежнасці Тайваня.

Адносіны з Тайванем - частка ўнутранай палітыкі КНР, дадаў Сі Цзіньпін і перасцярог іншыя краіны ад спробаў умяшацца ў працэс.

 

Якая пазіцыя Тайваня?

У навагодняй прамове прэзідэнт Цай Інвэнь падкрэсліла, што Кітай павінен выкарыстоўваць мірныя спосабы вырашэння любых праблем і паважаць дэмакратычныя прынцыпы, якіх прытрымліваецца Тайвань.

«Хацела б заклікаць Кітай наўпрост прызнаць існаванне Кітайскай рэспублікі на Тайвані», - заявіла спадарыня Інвэнь. Кітайская рэспубліка - афіцыйная назва вострава.

Па словах Інвэнь, Кітай павінен паважаць пазіцыю 23 мільёнаў людзей, іх стаўленне да свабоды і дэмакратыі. Кітай, кажа прэзідэнт, павінен выкарыстоўваць толькі мірныя інструменты для вырашэння спрэчных момантаў.

Наколькі сур'ёзныя пагрозы КНР?

Кампартыя Кітая наўпрост кажа пра ўз'яднанне як пра адзіны магчымы шлях у адносінах КНР і Тайваня.

Кітай можна лічыць магутнай ваеннай звышдзяржавай, але нават у такім выпадку адпраўка войскаў праз неспакойныя воды Тайваньскай пратокі будзе велізарнай ваеннай авантурай, поспех якой зусім не гарантаваны.

Калі не браць пад увагу некалькі больш рэзкі тон, то заява Сі Цзіньпіна, мяркуючы па ўсім, не сведчыць аб якіх-небудзь сур'ёзных зменах у палітыцы КНР. Асабліва, калі прыняць да ўвагі больш спакойныя урыўкі яго прамовы, у якіх ён кажа аб мірным урэгуляванні канфліктаў і будучае ўмацаванне гандлёвых сувязяў.

Калі і плануецца нейкая вайна, то гэта, верагодна, будзе кібервайна. Па некаторай інфармацыі, Кітай пакуль актывізуе свае сілы для ўплыву на выбары на Тайвані, каб перашкодзіць перспектывам мясцовых незалежнікаў.

На працягу доўгага часу ўлады КНР разлічвала, што эканамічная (а не ваенная) сіла ўцягне Тайвань у абдымкі Кітая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера