Знайсці
02.01.2019 / 14:31РусŁacБел

У Ганцавіцкім раёне ад выбуху петарды школьнік атрымаў траўму вачэй

Жыхар вёскі Малькавічы 2002 года нараджэння паступіў у Ганцавіцкую ЦРБ 29 сьнежня каля 17 гадзін. У выніку неасцярожнага выкарыстання піратэхнікі хлопец атрымаў тэрмічны апёк і траўму вачэй, а таксама твару і каленных суставаў, паведаміў БелТА намеснік галоўнага лекара цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Лагодзіч.

«Ён меў патрэбу ў афтальмалагічнай дапамозе. Паколькі ў нашай бальніцы няма спецыялізаванага аддзялення, яго экстранна даставілі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу», - растлумачыў Лагодзіч.

Пацярпелы ідзе на папраўку, пагрозы страты зроку няма.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, непасрэдна ў навагоднюю ноч у Брэсцкай вобласці ў выніку неасцярожнага выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 6 чалавек. «У асноўным усе пацярпелыя - дарослыя мужчыны. У іх дыягнаставаны лёгкія піратэхнічныя траўмы: як правіла, гэта тэрмічныя апёкі рук. 20-гадовы малады чалавек шпіталізаваны з апёкам рагавіцы вока», - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віктар Міхалоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930