Знайсці
02.01.2019 / 14:237РусŁacБел

«Белнафтахім»: Бензін патаннее, але не 2 студзеня

Анансаванага зьніжэньня кошту на аўтамабільнае паліва 2 студзеня не адбылося. Аднак канцэрн «Белнафтахім» абяцае, што бэнзін днямі ўсё ж патаньнее.

У гэтым запэўніла Свабоду прадстаўніца канцэрну Марына Касьцючэнка.

«Я ня ведаю, хто каму абяцаў, што менавіта 2 студзеня бэнзін патаньнее. Старшыня канцэрну Андрэй Рыбакоў, наведваючы «Нафтан» 30 сьнежня, сказаў, што 2-3 студзеня будзем абмяркоўваць гэта пытаньне. Калі вырашым — так, панізім. Дакладна не плянавалася ад 2 студзеня паніжаць. Але сапраўды мы прапанавалі крыху зьнізіць кошты. Чакаем, што хутка такое рашэньне будзе прынятае», — удакладніла Марына Касьцючэнка.

30 сьнежня кіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» унесла прапановы аб зьніжэньні цэнаў на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў старшыня канцэрну Андрэй Рыбакоў падчас наведваньня ААТ «Нафтан».

«Калі фактычны цана барэля нафты ў студзені 2019 году будзе захоўвацца ў дыяпазоне 52-55 даляраў, разглядаецца зьніжэньне кошту на 1 капейку для дызэльнага паліва і на 2 капейкі для бэнзіну. Таксама прадугледжваецца сьвяточная зьніжкавая кампанія», — цытуе Андрэя Рыбакова БелТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера