Знайсці
02.01.2019 / 13:001РусŁacБел

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру і згуляе з Марыяй Шарапавай

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні, паведамляе БелТА.

Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка сустракалася з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (73) і перамагла ў двух сэтах — 6:3, 6:3. Гульня працягвалася 1 гадзіну 14 хвілін.

У чвэрцьфінале Арына Сабаленка згуляе з яшчэ адной расійскай тэнісісткай, экс-першай ракеткай планеты Марыяй Шарапавай (29). Упершыню яны сустракаліся ў кастрычніку 2017 года ў фінале турніру ў кітайскім Цяньцзіні, тады поспеху дабілася больш дасведчаная расіянка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930