Даслаць навіну
Знайсці
02.01.2019 / 12:31 2

Беларускія НПЗ пачалі закупаць нафту з улікам падатковага манеўру

Пастаўкі расійскай нафты на беларускія НПЗ працягваюцца ў штатным рэжыме, закупкі ажыццяўляюцца на новых умовах, з улікам падаражэння з-за падатковага манеўру, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у канцэрне «Белнафтахім».

«Пастаўкі нафты на заводы ідуць у штатным рэжыме. Заводы закантрактаваныя, цана сфарміраваная з улікам падатковага манеўру», - сказаў прадстаўнік канцэрна.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з беларуска-расейскім балансам паставак энергарэсурсаў, у 2019 годзе беларускія НПЗ плануюць закупіць у РФ 18 млн тон нафты, што адпавядае ўзроўню 2018 года.Раней таксама паведамлялася, што ў другой палове снежня 2018 года Мінск і Масква вялі напружаныя перамовы аб магчымым прадастаўленні Беларусі кампенсацыі ў сувязі з падаражэннем бяспошлінных паставак нафты з РФ у сувязі з рэалізацыяй падатковага манеўру.

У выніку манеўру цана бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь будзе штогод узрастаць прапарцыйна памяншэнню расійскага экспартнага мыта на нафту. Паводле ацэнкі Мінска, у сувязі з гэтым дадатковыя выдаткі за 2019-2024 гады складуць парадку $ 10,5 млрд, у тым ліку каля $ 400 млн у 2019 годзе.

0
Василиса / адказаць
02.01.2019 / 15:27
Нешта "аналитики" маучаць.У чым справа?
1
неслух / адказаць
02.01.2019 / 17:54
Не закупаць, а закупліваць. Памылачка, даражэнькія!.. а мо ўсё ж такі закупляць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30