Знайсці
02.01.2019 / 12:156РусŁacБел

Змены ў Падатковы кодэкс: дэкларацыя пазней, падарункі большыя, здаваць кватэру выгадней — што яшчэ?

У Беларусі ад 1 студзеня абнавілі Падатковы кодэкс. Змены ўнеслі як для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, так і для фізічных асоб. TUT.BY паглядзеў, якія змены ўнеслі ў Падатковы кодэкс.

Перанеслі дэдлайн па падачы падатковай дэкларацыі

Для фізічных асоб змяніўся крайні тэрмін падачы падатковай дэкларацыі па падаходным падатку. Калі раней гэта трэба было зрабіць да 1 сакавіка, то цяпер - па 31 сакавіка ўключна. Адначасова зрушылі і тэрмін выплаты падаходнага падатку - з 15 мая на 1 чэрвеня года, наступнага за справаздачным.

Паведамленьне фізічнай асобе або яго прадстаўніку павінны ўручыць не пазней за 30 красавіка.

— Дэкларацыя па падаходным падатку падаецца ў выпадку атрыманьня даходаў з іншых краін, ад фізічных асоб і іншых даходаў, калі падаходны падатак не быў утрыманы пры выплаце, — адзначаюць юрысты.

Фізічныя асобы змогуць звяртацца ў любую падатковую

З гэтага года фізічныя асобы змогуць падаваць падатковыя дэкларацыі на папяровым носьбіце ў любую падатковую, незалежна ад месца сваёй рэгістрацыі. Раней гэта можна было зрабіць толькі ў падатковай па месцы жыхарства.

Атрымліваць дывідэнды стане выгадней

Для тых фізічных асоб, якія з'яўляюцца ўласнікамі і (або) удзельнікамі кампаній, і якія доўга чакалі моманту, каб размеркаваць прыбытак і атрымаць дывідэнды - гэты момант настаў. З 2019 года Падатковы кодэкс прадугледжвае паніжаныя стаўкі падаходнага падатку пры атрыманні дывідэндаў.

Нагадаем, што ў агульным выпадку пры атрыманні дывідэндаў фізічнай асобай падаходны падатак складае 13%.

З 2019 года падатак можа выплачвацца альбо па паніжанай стаўцы альбо такая неабходнасць можа наогул адсутнічаць.

У прыватнасці: 

  • калі на працягу 3 гадоў вы не размяркоўвалі прыбытак сваёй кампаніі, то пры атрыманні дывідэндаў стаўка падаходнага падатку складзе 6%;
  • калі на працягу 5 гадоў прыбытак кампаніі не размяркоўваўся - пры атрыманні дывідэндаў ад кампаніі падаходны падатак плаціць не трэба наогул.

Павялічаны памер прыбыткаў фізічных асоб, па якіх не трэба плаціць падатак

З 2019 года павялічаны памер прыбытку, які можа быць атрыманы фізасобай ў выглядзе падарункаў, прызоў і іншага. Гэта значыць, гэты прыбытак не звязаны з ажыццяўленнем фізасобай працоўных і іншых абавязкаў, які не абкладаецца падаходным падаткам.

Плаціць не трэба, калі вы атрымалі прыбытак:

  • ад іншых фізічных асоб у якасці дарэння або ў якасцi нерухомай маёмасці па дагавору рэнты бясплатна ў памеры, якi не перавышае 6569 рублёў на працягу года;
  • ад кожнай арганізацыі або ІП, якія з'яўляюцца асноўным месцам працы, у памеры не перавышае 1984 рублёў на працягу года;
  • ад кожнай крыніцы на працягу года - іншых арганізацый і ІП у памеры не перавышае 131 рубель для фізічных асоб не па месцы асноўнай работы;
  • ад кожнай крыніцы ў выглядзе аплаты страхавых паслуг страхавых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця, дадатковай пенсіі, медыцынскіх расходаў, якія атрымлівае ад арганізацый ІП, якія з'яўляюцца месцам асноўнай работы (службы, вучобы), у тым ліку пенсіянерамі, якія раней працавалі у гэтых арганізацыях і ў гэтых ІП, а таксама ад прафсаюзных арганізацый членамі такіх арганізацый у памеры якi не перавышае 3398 рублёў на працягу года.

Здаваць жыллё ў арэнду будзе выгадней

Фізасобы, якія здаюць жылыя памяшканні, машына-месца ў арэнду цяпер абавязаныя выплачваць толькі падатак па фіксаваных стаўках без даплат за тое, што вы атрымалі больш вызначанай сумы.

Так, калі сума прыбытку ад здачы жылля ў наём, атрыманая на працягу 2018 года, перавысіла 6116 рублёў, то падаходны падатак мусіў быць даплачаны.

З 2019 працэдура даплаты падаходнага падатку пры перавышэнні вызначанай гадавой сумы кодэксам ужо адсутнічае. Гэта значыць незалежна ад сумы прыбытку ад здачы жылля, атрыманага на працягу 2019 года, акрамя падатку па фіксаваных стаўках даплочваць падатак не давядзецца.

Запазычанасць па падатках зараз можна плаціць у растэрміноўку

У Беларусі дазволілі выплачваць падаткі і пені з адтэрміноўкай плацяжоў альбо ў растэрміноўку. Арганізацыі і ІП могуць разлічваць на такія паслабленні ў тым выпадку, калі ў іх цяжкае фінансавае становішча, а фізічныя асобы - зыходзячы з іх маёмаснага становішча або ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Галоўная ўмова для фізічных асоб - аб'екты падаткаабкладання не павінны быць звязаныя з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пад складанай жыццёвай сітуацыяй маюцца на ўвазе аб'ектыўныя акалічнасці (сукупнасць абставін), што не залежаць ад фізасобы, якія яна не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.

Пры гэтым налічэнне пеняў на сумы запазычанасці па падатках, зборах (пошлiнах) будзе спынена з першага дня тэрміну, на які прадастаўляюцца растэрміноўка або адтэрміноўка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера