Знайсці
02.01.2019 / 12:083РусŁacБел

Беларускую сістэму імгненных плацяжоў запускаюць у тэставую эксплуатацыю

Сістэму імгненных плацяжоў ўводзяць у доследную эксплуатацыю з 1 студзеня, у прамысловую — з 1 ліпеня, паведамляе БелТА.

Сістэма імгненных плацяжоў дазволіць кліентам банкаў Беларусі плаціць за тавары, работы, паслугі, выконваць абавязкі перад бюджэтам у беларускіх рублях у рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень без выхадных і святочных дзён.

Для забеспячэння выканання імгненных плацяжоў банкі павінны будуць кантраляваць дастатковасць сродкаў на рахунках плацельшчыкаў, правяраць плацяжы на адпаведнасць вызначаным крытэрам кантролю, а таксама рэзерваваць грашовыя сродкі на сваіх карэспандэнцкіх рахунках у памеры, дастатковым для выканання меркаваных аб'ёмаў плацяжоў, у тым ліку для працы ў начны час, у выхадныя і святочныя дні.

Удзел банкаў у сістэме будзе мець добраахвотны характар. Канкрэтныя ўмовы імгненных плацяжоў будуць вызначацца ў дамове, заключанай банкам-удзельнікам з плацельшчыкам.

«Укараненне сістэмы імгненных плацяжоў з'яўляецца чарговым крокам па ўдасканаленні плацежнай сістэмы Беларусі з улікам сусветных тэндэнцый, бо дасць магчымасць ажыццяўляць плацяжы больш хуткім, надзейным і адносна недарагім спосабам за кошт эканоміі транзакцыйных выдаткаў», — адзначылі ў Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930