Знайсці
02.01.2019 / 11:24РусŁacБел

Бяспраўнік насмерць збіў пенсіянерку ў Круглянскім раёне

У ДТЗ у Круглянскім раёне загінула жанчына, паведамілі БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Жыхар горада Круглае 1 студзеня ў 11.25, кіруючы аўтамабілем «Рэно-Меган» (не маючы правоў), каля вёскі Філатава Круглянскага раёна, не справіўся з кіраваннем і наехаў на пенсіянерку, 1939 года нараджэння, жыхарку вёскі Баканава, што ішла па ўзбочыне ў спадарожным кірунку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.

Усяго за выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя выявіла 994 парушэнні правілаў дарожнага руху. Затрыманыя і адхіленыя ад кіравання 29 вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. 92 перавысілі хуткасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930