Знайсці
02.01.2019 / 11:0111РусŁacБел

Расіяне масава «дызлайкалі» навагодні зварот Пуціна

Расіяне паставілі свайму прэзідэнту масу дызлайкаў у YouTube, піша «Эхо Москвы». На старонцы тэлеканала «Расія-1» навагодні зварот Пуціна атрымаў каля тысячы «лайкаў» і больш за 4 тысячы «дызлайкаў».

У зварота на «Першым канале» — 12 тысяч «лайкаў», а «дызлайкаў» - больш за 66 тысяч. І гэта пры тым, што па снежаньскіх звестках ВЦІОМа, дзейнасць прэзідэнта РФ ухваляе амаль 65% расейцаў, а колькасць «лайкаў» лёгка накруціць з дапамогай пракрамлёўскіх ботаў, адзначае сайт радыёстанцыі.

Навагодняе віншаванне Пуціна было запісана загадзя. З-за трагедыі ў Магнітагорску мяняць яго не сталі. Хоць, мяркуючы па каментарах на партале YouTube, гэта далёка не галоўнае, што стала прычынай вялікай колькасці «дызлайкаў».

Асноўныя прэтэнзіі ў тым, што Пуцін падарыў расейцам павышэнне пенсійнага веку, рост цэнаў на бензін і тарыфаў ЖКГ, увёў падаткі для самазанятасці. Пуцін павіншаваў расіян з Новым годам у 16-ы раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930