Знайсці
02.01.2019 / 08:492РусŁacБел

Пад Ушачамі перакуліўся аўтобус з расійскімі турыстамі

1 студзеня каля 19:30 турыстычны аўтобус з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, які рухаўся з Глыбокага ў Віцебск, на дарозе мясцовага значэння «Ушачы -Зябкі» каля вёскі Угрынкі з'ехаў у кювет і перакуліўся, піша сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.

У аўтобусе былі 24 чалавекі. 23 - грамадзяне Расіі (у тым ліку два кіроўцы) і экскурсавод з Віцебска. Пасля аварыі ва Ушацкую раённую бальніцу для аказання дапамогі і дыягностыкі удараў дастаўленая адна жанчына, 1978 года нараджэння. Больш ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі пасажыраў з месца здарэння ва Ушацкую сярэднюю школу для часовага размяшчэння і забеспячэння харчаваннем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера