Знайсці
02.01.2019 / 09:00РусŁacБел

У Расіі будуць судзіць падпольнага банкіра-беларуса

33-гадовы беларус зарабіў 141 тысячу даляраў на банкаўскіх аперацыях без ліцэнзіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры Масквы.

Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў ажыццяўленні незаконнай банкаўскай дзейнасці без рэгістрацыі і без спецыяльнага дазволу, здзейсненае арганізаванай групай, спалучанае з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.

Па версіі следства, абвінавачаны ў перыяд з лістапада 2014 га па красавік 2016 гады арандаваў дзве кватэры на Кутузаўскім праспекце ў Маскве, выкарыстоўваючы іх як офісныя памяшканні. Ён набыў кампутары для разлікаў па сістэме «кліент-банк», мабільныя тэлефоны, іншую аргтэхніку і ажыццяўляў незаконную банкаўскую дзейнасць (банкаўскія аперацыі) без рэгістрацыі і ліцэнзіі.

«За ўзнагароду па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб ён аказваў паслугі па ажыццяўленню пераводаў грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі, па інкасацыі грашовых сродкаў і вядзенни банкаўскіх рахункаў», - гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства. Таксама адзначаецца, што ён дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы.

Даход беларуса і ягоных паплечнікаў склаў больш як 9,8 млн расейскіх рублёў (каля 141 тысячы даляраў).

Беларус змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031