Даслаць навіну
Знайсці
01.01.2019 / 23:23 26

На Новы год сышоў з жыцця ўладальнік фэнтэзі-хутара Літоўка пад Навагрудкам. Магчыма, гэта самагубства

Павялічыць выяву

Як стала вядома «Нашай Ніве», трагедыя здарылася 1 студзеня ў яго навагрудскай кватэры. Новы год Сяргей Коваль, вядомы пад мянушкай «Француз», святкаваў адзін.

Аператыўная група міліцыі выехала на месца здарэння пад вечар.

У сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» час ягонага апошняга заходу пазначаны як 11.49.

Павялічыць выяву

Што менавіта адбылося ў дзень Новага года, пакажа следства і экспертыза.

Прадпрымальнік Сяргей Коваль ператварыў Літоўку ў фантасмагарычнае месца. Там былі расстаўленыя вычварныя скульптуры, а інтэр'еры будынку былі нібы перанесеныя з фільма містычных жахаў. Мінулай восенню Коваль абвясціў пра закрыццё сядзібы. Прычыны такога кроку былі да канца не ясныя.

«Я атрымліваю шматлікія скаргі ад людзей, — тлумачыў ён «Нашай Ніве». — Людзі розныя — меркаванні розныя. Я іх не асуджаю. Гэта іх погляд. Але і змагацца няма сіл. Мяне абвінавачвалі ў сатанізме, у дрэнным уплыве на моладзь, і на тое, што на возеры з-за гасцей сядзібы пастаянныя п'янкі. Калі ўжо ваяваць, то за. Я супраць не ваюю. Цяпер на вароты павесіў замок. Не ведаю, што буду рабіць далей».

Незадоўга да таго, як гэта стала вядома, быў арыштаваны Дзмітрый Бондар, сябар Коваля — эксцэнтрычны самаабвешчаны святар, які абвясціў сябе «біскупам свету». Ягоная «рэзідэнцыя» месцілася ў Літоўцы. Прайшла інфармацыя, што Бондара вінавацілі ў заражэнні чалавека СНІДам.

Павялічыць выяву

«Як бы ні было і што б не пісалі, гэты чалавек зрабіў шмат для Наваградка, — напісаў карыстальнік сацсетак пад нікам Якаў Фаміч. — Як мінімум, цэлае пакаленне вырасла ў яго шмотках. Пабудаваў шыкоўны будынак у Літоўцы і акультурыў тое балота, якое, ужо праз пару гадоў зарасло б. У кожнага хапае ў шафе дзярма, але ніхто не шануе, калі чалавек робіць добрае, — выключная рыса саўкоў, — піша Якаў Фаміч і дадае. — Зямля пухам яму, хоць асабіста і не знаёмыя».

Чытайце таксама: Гаспадар закрытага хутара Літоўка: Мясцовыя жыхары вінавацілі мяне ў сатанізме

Сілавікі затрымалі мужчыну з Наваградка, які называў сябе «старакаталіцкім ксяндзом» і вёў эпатажны інстаграм

nn.by; верхняе фота — з інстаграма litovka_zazerkalie

8
Охтас / адказаць
03.01.2019 / 00:41
Тех клопов, что человека затравили, осудить по статье "доведение до самоубийства". Чтобы неповадно было. Рассказал сегодня друзьям в Торуни про судьбу человека, я к нему их возил и они тащились от него. Люди в шоке. По моему скромному мнению более опасны для общества такие хардкорные пефцы типа Дорофеевой, Дмитрия Калдуна, Алёны Ланской и того бешеного пенсионера, что страстно постанывал гимном россии и белорусии.
4
per aspera / адказаць
03.01.2019 / 00:41
У нармальным рознастайным грамадстве такiя арт-аб'екты нават ахоўваюцца дзяржавай, становяцца знакавымi месцамi для турыстаў. Зачыненне гэтага дзiвоснага хутару i трагiчны лёс гаспадара - сведчанне культурнай (або духоўнай) недастатковасцi (аналагiчна сардэчнай недастатковасцi у чалавека) грамадства. Светлая памяць... няхай арт-хутар Літоўка жыве надалей!..
4
хамса / адказаць
03.01.2019 / 15:33
Ян Севярын Бакей, наконт кагэбіста, гэта я пра вас) ну а што - мяне тут шматлікія 'умы' падазраюць, то чаму б і мне не адплаціць той жа манетай) хаця гэта ўсё глупа канечне.. проста мы з сябрамі часта на святы здымалі розныя катэджы ў розных месцах Беларусі.. дык вось.. гаспадар адной сядзібы (цудоўнай, у цудоўным казачным па партызанскі схаваным (трапіць туды было не так проста)) месцы) на беразе возера.. на самым-самым беразе.. а атрымаць такія надзелы нібы не так проста, так? казаў на крутыя катэджы, што атачалі ягоную сядзібу: вось тут жыве былы кадэбіст.. і вось тут.. на прамое пытанне майго мужа: а сам ён хто будзе? гаспадар не адказаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30