Знайсці
01.01.2019 / 17:352РусŁacБел

У першым паўгоддзі 2019 года праверкі прыйдуць на 3200 прадпрыемстваў Беларусі, СПІС ужо зацверджаны

Сярод іншых, у першым паўгоддзі пракуратура будзе правяраць «Газпром трансгаз Беларусь», а КДК — «Еўрагандаль».

Замест планавых праверак у Беларусі ўводзяць новую форму кантролю — выбарачныя праверкі прадпрыемстваў і арганізацый з высокім узроўнем рызыкі парушэння заканадаўства. У план такіх мерапрыемстваў на першае паўгоддзе ўключана больш за 3,2 тыс. суб'ектаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела арганізацыі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці — намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Асташонак.

Выбарачныя праверкі грунтуюцца на сістэме ацэньвання рызыкі ўчынення суб'ектам гаспадарання правапарушэнняў і высокай ступені іх негатыўных наступстваў. Як растлумачыў Андрэй Асташонак, кантралюючымі органамі распрацоўваліся крытэры ацэнкі ступені рызыкі, заснаваныя на методыцы, якая была зацверджана пастановай Савета Міністраў №43 ад 22 студзеня 2018 года. Гэтыя крытэры былі належным чынам зацверджаны і размешчаны ў агульным доступе на афіцыйных сайтах дзяржорганаў.

На гэтай аснове і праводзіўся адбор суб'ектаў для выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2019 года. У планаванні ўдзельнічалі каля 25 кантралюючых органаў, якія прааналізавалі больш за 27 тысяч суб'ектаў. Пасля правядзення ацэнкі колькасці суб'ектаў на адпаведнасць крытэрам, высокая ступень была прысвоена 9,5 тыс. суб'ектаў.

Урэшце, у план выбарачных праверак уключана 3227 суб'ектаў.

nn.by паводле belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера