Знайсці
01.01.2019 / 16:589РусŁacБел

Павел і Кацярына Белавусы чакаюць другое дзіця

Стваральнік «Арт-сядзібы» і Symbal.by і ягоная жонка Кацярына чакаюць другое дзіця. Пра гэта Павел паведаміў у сябе ў фэйсбуку, падводзячы вынікі года.

«Мы тут вырашылі не спыняцца на дасягнутым», — пажартаваў Белавус. Першай дачцэ пары — паўтара годзіка.

Што датычыць грамадскіх спраў, то «Арт-сядзіба» і Symbal.by запусцілі акцыю #добрыясправы. Вось чатыры варыянты дзеянняў для ўдзелу ў флэшмобе:

— запосці навагодняе сэлфі і напішы, якую добрую справу для Беларусі ты зробіш у 2019-м. Не забудзь паставіць хэштэг #добрыясправы;

— не трэба шмат — ахвяруй 5 руб. адным з шасці спосабаў на www.bnr.by ў агульны арганізацыйны фонд Дня Волі — 2019;

— размясці адзін з малюнкаў #добрыясправы і раскажы пра акцыю ў сваіх сац. сетках і СМІ;

— ёсць канкрэтныя прапановы, парады, жаданне стаць часткай вялікай каманды арганізатараў? Запоўні адпаведную форму на сайце www.bnr.by», — піша Белавус.

Ён нагадвае, што ў 2018 годзе каля 2000 чалавек прафінансавалі сваімі грашыма правядзенне канцэрта на Дзень Волі. 

«І памятайце: не трэба спадзявацца на іншых — трэба ўсё рабіць самім!» — падсумоўвае Белавус.

Nina.nn.by; фота са старонкі Паўла Белавуса

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930