Знайсці
01.01.2019 / 16:09РусŁacБел

Ахвяры Новага года: пад Гроднам 14-гадовая дзяўчына загінула ў машыне 32-гадовага вадзіцеля, яшчэ двое цудам засталіся жывыя

1 студзеня каля 3-й гадзіны ночы ля пасёлка Азёры ў Гродзенскай вобласці вылецеў на поле і перакуліўся «Нісан Серэна», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. За рулём ехаў 32-гадовы кіроўца — як высветлілася, п'яны.

Мужчына вёз дзяўчат. 14-гадовая памерла на месцы, а дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі ў бальніцу.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяло крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Кіроўца затрыманы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930