Даслаць навіну
Знайсці
01.01.2019 / 14:02 2

1000 гадоў Брэсту, юбілей паўстання Касцюшкі, 25-годдзе прэзідэнцтва: каляндар падзей 2019-га

Павялічыць выяву

Юбілей года: 1000 гадоў Брэсту

Студзень

1 — Новы год
— 100 гадоў таму ў Смаленску абвешчана БССР
— 100 гадоў таму нарадзіўся амерыканскі пісьменнік Джэром Сэлінджэр, аўтар рамана «Лавец у жыце»
3 — 75 гадоў таму нарадзіўся этнограф Міхась Раманюк, аўтар кнігі «Беларускія народныя крыжы»
4 — 150 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі)
6 — Тры Каралі ў рыма-каталікоў, Вадохрышча ў грэка-каталікоў
7 — Раство ў праваслаўных
13 — 150 гадоў таму нарадзіўся паэт і збіральнік фальклору Адам Гурыновіч
16 — 100 гадоў таму нарадзіўся кампазітар Уладзімір Алоўнікаў
19 — Вадохрышча ў праваслаўных
26 — 25 гадоў таму памёр пісьменнік Алесь Адамовіч
28 — 100 гадоў таму Марк Шагал у Віцебску заснаваў мастацкае вучылішча

Люты

1 — 100 гадоў таму ў Вільні пачаліся заняткі ў Беларускай гімназіі
2 — Грамніцы ў каталікоў
2 — 525 гадоў таму нарадзілася каралева Бона Сфорца
14 — 100 гадоў таму пачалася польска-савецкая вайна
— Дзень святога Валянціна
15 — Грамніцы ў праваслаўных
21 — Міжнародны дзень роднай мовы

Сакавік

3 — 75 гадоў таму забіты драматург Францішак Аляхновіч
6 — Пачатак Вялікага паста ў рыма-каталікоў
8 — Міжнародны жаночы дзень
9 — Пачатак Вялікага паста ў праваслаўных
15 — 25 гадоў таму Вярхоўным Саветам прынятая Канстытуцыя Беларусі. Дзень Канстытуцыі
21 — Пурым у юдэяў
24 — 225 гадоў таму пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
25 — Дзень Волі
30 — 175 гадоў таму нарадзіўся французскі паэт Поль Верлен

Красавік

14 — Вербніца ў каталікоў
21 — Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў, Вербніца ў праваслаўных
24 — 75 гадоў таму нарадзіўся палітык і мастацтвазнаўца Зянон Пазняк
26 — Дзень Чарнобыльскай трагедыі
28 — Вялікдзень у праваслаўных

Май

1 — Дзень працы
2 — 500 гадоў таму памёр Леанарда да Вінчы
3 — 550 гадоў таму нарадзіўся Нікало Макіявелі, італьянскі філосаф
5 — 200 гадоў таму нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка
— Пачатак Рамадана ў мусульман
7 — Радаўніца
9 — Дзень Перамогі
19 — 75 гадоў таму скончылася бітва пад Монтэ-Касіна
24 — 200 гадоў таму нарадзілася брытанская каралева Вікторыя 30 — Ушэсце ў каталікоў

Чэрвень

6 — 75 гадоў таму адбылася высадка ў Нармандыі, адкрыўся другі фронт
— Ушэсце ў праваслаўных
9 — Пяцідзясятніца ў каталікоў
16 — Тройца ў праваслаўных
20 — Свята Божага Цела ў рыма-каталікоў
25 — 75 гадоў таму пачалася аперацыя «Баграціён»
28 — 100 гадоў таму падпісаная Версальская мірная дамова, якая афіцыйна завяршыла Першую сусветную вайну
29 — Пятра і Паўла ў каталікоў

Ліпень

1 — 450 гадоў таму паміж ВКЛ і Польшчай заключаная Люблінская унія, утвораная дзяржава Рэч Паспалітая
2 — Дзень Божай Маці Будслаўскай, апякункі Беларусі
3 — 75 гадоў таму Мінск вызвалены ад нацыстаў, Дзень Рэспублікі
7 — Купалле
— 150 гадоў таму нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі, грамадскі дзеяч, архітэктар
10 — 25 гадоў таму першым прэзідэнтам Беларусі абраны Аляксандр Лукашэнка
12 — Пятра і Паўла ў праваслаўных
21 — 50 гадоў таму чалавек (Ніл Армстранг) упершыню ступіў на паверхню Месяца
24 — 175 гадоў таму нарадзіўся расійскі мастак Ілля Рэпін
27 — Дзень абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце ў 1990-м
28 — 75 гадоў таму тэрыторыя Беларусі цалкам вызваленая ад нацыстаў

Жнівень

6 — Перамяненне Госпада ў каталікоў
11 — Курбан-Байрам у мусульман
15 — 250 гадоў таму нарадзіўся Напалеон Банапарт
— Спленне ў каталікоў
19 — Яблычны Спас у праваслаўных
20 — 100 гадоў таму памёр выдатны беларускі дзеяч Іван Луцкевіч
25 — Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзена сіла канстытуцыйнага закона ў 1991-м
28 — Спленне ў праваслаўных

Верасень

1 — Сусветны дзень ведаў
— Рас-ас-Сана (Новы год) у мусульман
8 — Дзень беларускай вайсковай славы
14 — Узвіжанне ў каталікоў
20 — 500 гадоў таму пачалося першае ў гісторыі кругасветнае падарожжа пад кіраўніцтвам Фернана Магелана
27 — Узвіжанне ў праваслаўных
29 — Роша Га-Шана (Новы год) у юдэяў

Кастрычнік

1 — Пакроў у грэка-каталікоў
2 — 150 гадоў таму нарадзіўся Махатма Гандзі
14 — Пакроў у праваслаўных
15 — 175 гадоў таму нарадзіўся нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ

Лістапад

1 — Дзень усіх святых у рыма-каталікоў
2 — Дзяды
10 — 100 гадоў таму нарадзіўся расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў
15 — Пачатак Піліпаўкі ў грэка-каталікоў
16 — Дзень Маці Божай Вастрабрамскай
21 — 325 гадоў таму нарадзіўся французскі філосаф Вальтэр
22 — 75 гадоў таму памёр пісьменнік Кузьма Чорны
28 — Пачатак Піліпаўкі ў праваслаўных

Снежань

1 — 50 гадоў таму нарадзіўся прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
2 — Пачатак Адвэнту ў рыма-каталікоў
10 — Дзень правоў чалавека
25 — Раство ў каталікоў і пратэстантаў
— 175 гадоў таму нарадзіўся славуты партызан Васіль Талаш (Дзед Талаш)
31 — 150 гадоў таму нарадзіўся французскі мастак Анры Матыс

nn.by

0
Янусь / адказаць
01.01.2019 / 22:18
У праваслауных сьвяты имянуюцца наст.чынам: "Дзень Сьвятой Тройцы.Пяцидзясятница", "Праабражэньне/Перамяненьне Гасподняе". Просьба да аутара уличыць гэта. И яшчэ. Бракуе даты ушанаваньня Жыровицкай иконы Маци Божай — 7 и 20 мая (у каталикоу и у праваслауных адпаведна), даты ушанаваньня Вастрабрамскай иконы Маци Божай праваслауными — 8 студзеня, даты Дзядоу у праваслауных, миж иншым, яны у гэтым годзе супадаюць з каталицкими. Просьба не прымяняць назву "Яблычны Спас" да сьвята Гасподняга Перамяненьня у дадзеным кантэксьце. Кали у каталикоу падаецца назва адпаведным чынам, то и у праваслауных павинна быць адпаведная, бо сутнасьць сьвята аднолькавая у абедзьвюх Цэрквах.
0
Янусь / адказаць
01.01.2019 / 22:48
Тым ня менш, вялики й шчыры дзякуй аутару за працу и за артыкул. Вельми карысны и вельми дарэчы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30