Знайсці
30.12.2018 / 21:232РусŁacБел

У Брытаніі медыкі дабіваюцца забароны нітрытаў у кілбасах і шынцы

Вядучыя брытанскія навукоўцы і група палітыкаў з розных партый заклікалі забараніць выкарыстанне нітрытаў у кілбасных вырабах.

Нітрыт натрыю даўно ўжываюць у якасці кансерванта пры перапрацоўцы мяса. Дзякуючы нітрыту, кілбасы і фарш захоўваюць колер і водар, не цямнеюць. Акрамя таго, нітрыты аберагаюць ад батулізму.

Аднак, як выявілі навукоўцы, у мясе пры гатаванні нітрыты ператвараюцца ў нітразаміны — а яны могуць выклікаць рак.

Вытворцы мясных прадуктаў супраць забароны на нітрыты, бо гэтыя рэчывы на сёння самыя танныя кансерванты. Яны абапіраюцца на вывады міжнародных арганізацый, што шкоды ад нітрытаў, калі есці кілбасы ў разумных дозах, няма. І ў Еўрасаюзе, і ў Беларусі дзейнічае норма, згодна з якой нітрыт натрыю можа выкарыстоўвацца толькі ў сумесі з соллю ў малой канцэнтрацыі.

У той жа час, напрыклад, вытворцы знакамітага пармскага сушанага кумпяку нітрытаў не выкарыстоўваюць. Адмовіліся ад хімікатаў і французскія заводы Nestle.

СГ; фота instahu.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера