Знайсці
27.12.2018 / 10:411РусŁacБел

Вызначылі лекі, якія абавязкова павінны быць у аптэках

У Беларусі вызначылі пералік абавязковых для аптэк беларускіх і расійскіх лекаў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Пералік замацаваны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 снежня 2018 года № 92. У пераліку — больш за 240 найменняў лекаў 13 анатамічных груп, піша Звязда.

Напрыклад, для стрававальнага тракта і абмену рэчываў у ліку іншага пазначаны амепразол, дратаверын, спазматон, ніфураксазід, лаперамід і іншыя. Для крыві і крывятворных органаў — ацэтыльсаліцылавая кіслата, фалійная кіслата і іншыя. Для сардэчна-сасудзістай сістэмы — гліцэрыл трынітрат, валідол, мельдоній, фурасемід, гепарын і іншыя. Сярод дэрматалагічных сродкаў — міканазол, ністацін, мецілурацыл і іншыя.

Для мочапалавой сістэмы і сярод палавых гармонаў пазначаны хлоргексідзін, фуразалідон і іншыя; сярод антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага ўжывання — даксіцыклін, амаксіцылін, флуканазол, ацыклавір і іншыя. Сярод проціпухлінных і імунамадулюючых сродкаў — інтэрферон альфа-2b; для касцёва-мышачнай сістэмы — глюказамін, ібупрафен, німесулід, кетаралак і іншыя; для нервовай сістэмы — лідакаін, ангрымакс, парацэтамол, цытрамон-барымед, вінпацэцін, пірацэтам, гліцын і іншыя.

Сярод супрацьпаразітных сродкаў, інсектыцыдаў і рэпелентаў — метранідазол, пірантэл і іншыя; для дыхальнай сістэмы — аксіметазалін, рынацыл, амбраксол, ларатадзін і іншыя; для лячэння захворванняў органаў пачуццяў — вочныя кроплі левафлаксацын, дыклафенак, сляза штучная і іншыя.

Дакумент уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930