Знайсці
25.12.2018 / 18:223РусŁacБел

Хлопец сказаў цікаўным міліцыянтам, што нясе ў сумках насвай — і сказаў праўду

У аграгарадку Урыцкае супрацоўнікі міліцыі 22 снежня злавілі мужчыну з буйной партыяй насвая, паведамляе uvd.gomel.by.

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы Гомельскага РАУС увечары патрулявалі вуліцы аграгарадка. У пачатку дзясятай гадзіны яны заўважылі маладога чалавека, які павольна пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Падышоўшы бліжэй, яны ўбачылі, што мінак нясе цяжкія пакеты і сумку. Праваахоўнікі паўшчувалі яго за парушэнне ПДР, а потым пацікавіліся, што ж такое цяжкое нясе хлопец. Той адказаў, што нясе насвай. Пасля гэтага 22-гадовага жыхара аграгарадка даставілі ў Гомельскі РАУС, каб праверыць, жартуе ён ці кажа праўду.

У райаддзеле высветлілася, што ў пакетах і сумцы сапраўды быў насвай вагой каля 42 кг. Пры яго продажы выручка склала б каля 5000 рублёў.

Хлопец распавёў, што тавар яму прывёз з Расіі невядомы кіроўца фуры. Ні імя, ні тэлефона, ні маркі аўто ён не запомніў. Атрыманы тавар меркаваў прадаць у Гомелі.

У дачыненні да гора-прадаўца распачалі адміністрацыйную справу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930