Знайсці
24.12.2018 / 14:094РусŁacБел

Беларус праз мяжу перавозіў з Украіны $25 тысяч без дэкларавання. Частку грошай канфіскавалі

Грамадзянін Беларусі ехаў з Украіны на легкавым аўтамабілі Сhrysler праз пункт пропуску «Макраны». Для перасячэння мытнай мяжы ён абраў «зялёны» калідор, заявіўшы тым самым, не мае пры сабе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак пры правядзенні мытных аперацый у грамадзяніна было выяўлена каля 25 тысяч даляраў ЗША ў эквіваленце, перадае сайт «Мытныя органы Рэспублікі Беларусь».

Буйная сума валюты падлягала абавязковаму мытнаму дэклараванню. У дачыненні да парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Валюта, якая падлягала дэклараванню, каля 15 тыс. даляраў ЗША, канфіскавана да рашэння суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера