Знайсці
20.12.2018 / 20:583РусŁacБел

УКантакце афіцыйна запусціла асобны месенджар. Але ў Беларусі ён пакуль што не працуе

Карыстальнікі інтэрнэту ў Казахстане атрымалі магчымасць усталяваць і выкарыстоўваць новую праграму «Укантакце» — месенджар VK Me. Праграму распрацавалі для платформаў iOS і Android.

Месенджар дазваляе абменьвацца паведамленнямі з сябрамі «Укантакце» і людзьмі, чые нумары ёсць у тэлефоннай кнізе прылады, здзяйсняць званкі (у тым ліку відэа) і абменьвацца галасавымі паведамленнямі, адпраўляць музыку, фоты і ролікі, а таксама пераводзіць грошы.

«У любы момант пераключайцеся паміж VK Me і праграмай Укантакце», — гаворыцца ў апісанні — распрацоўшчыкі адзначаюць, што гэта можна рабіць адной кнопкай.

Папулярная сацыяльная сетка Facebook выдзеліла месенджар у асобную праграму яшчэ ў 2014 годзе, пасля чаго яе сталі актыўна крытыкаваць карыстальнікі. Прадстаўнікі «Укантакце» падкрэсліваюць, што перапісвацца можна будзе, нават калі на смартфоне не ўстаноўлены VK Me.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930