Знайсці
20.12.2018 / 16:546РусŁacБел

У Гомелі на рынку дзяўчына разлічылася за боты расійскай купюрай 200 рублёў

У Цэнтральны РАУС Гомеля звярнулася жыхарка Гомельскага раёна. Жанчына паведаміла, што працуе прадаўцом гомельскага рынку. Днём да яе падышла маладая дзяўчына для таго, каб купіць жаночыя боты. Пакупніца абрала тавар, расплацілася купюрай вартасцю 200 рублёў, забрала боты, а таксама рэшту.

У канцы працоўнага дня, пры пераліку ўтаргаваных грошай прадавец выявіла, што за боты расплаціліся банкнотай 200 рублёў, праўда, рублі былі расійскія. Абутак коштам 150 беларускіх рублёў абышоўся махлярцы ў 6,40. Яшчэ 50 рублёў яна атрымала ў якасці рэшты.

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць дзяўчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930