Знайсці
20.12.2018 / 10:408РусŁacБел

Калаўр: Рызыка сутыкнуцца з імпартам інфляцыйна-дэвальвацыйных працэсаў з Расіі вялікая

Фота Вольгі Шукайлы

Нацбанк Беларусі у 2019 г. разлічвае захаваць падыходы ў курсавой палітыцы, пазбягаючы фарміравання дэвальвацыйнага навесу — курс будзе плаваючым, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр на прэс-канферэнцыі ў чацвер, піша Tut.by.

«Рызыка таго, што мы сутыкнемся з імпартам інфляцыйна-дэвальвацыйных працэсаў з Расіі вялікая», — прызнаў Калаур. Для мінімізацыі наступстваў патрэбна адказная грашова-крэдытная палітыка, падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

«Калі гэтых мер будзе недастаткова, задзейнічаем больш шырокі спектр інструментаў», — запэўніў ён.

Магчымы рост валацільнасці беларускага рубля пры гэтым Калаўр назваў платай за недастаткова разнастайны экспарт.

«Адразу магу адказаць на пытанне, якое мне звычайна задаюць — якім будзе курс беларускага рубля ў канцы 2019 года. Курс будзе справядлівым», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Калаўр адзначыў, што стаўка рэфінансавання на канец 2019 года складзе 9-10%. Інфляцыя складзе не больш за 5%.

Падводзячы вынікі года, ён адзначыў, у прыватнасці, што працэнтныя стаўкі па новых рынкавых рублёвых крэдытах зараз складаюць каля 11% — гэта гістарычны мінімум і на 20 працэнтных пунктаў ніжэй за апошні пікавы ўзровень

Калаўр таксама адзначыў, што ў наступным годзе разглядаецца магчымасць адмовы ад ўстанаўлення рэгулятарам гранічнага ўзроўню ставак на крэдытна-дэпазітным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930