Знайсці
20.12.2018 / 00:203РусŁacБел

Кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч расказала, як яе агенцтва адстойвае праўду

Генеральная дырэктарка інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч дала інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння».

Сярод іншага, яна адказала на філасофскае пытанне: якая роля БелТА ў адстойванні праўды?

Ірына Акуловіч. Фота Sb.by

«Задачы перад людзьмі, якія выдаюць у друк фэйкі, могуць стаяць розныя: ад зарабляння грошай і абароны чыіх-небудзь інтарэсаў да жадання запусціць пэўныя інтрыгі ды плёткі і распаліць канфлікты. Але на чужы рот хустку не накінеш.

Як можа супрацьстаяць усяму гэтаму БЕЛТА? Трэба разумець, блогеры і сацсеткі ў любым выпадку будуць. Таму наша задача — даваць інфармацыю першымі і быць пры гэтым дакладнымі. Умець знаходзіцца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час. Толькі ў гэтым выпадку ў цябе ёсць магчымасць данесці да чытача аб'ектыўную карціну.

Акрамя таго, на мой погляд, трэба ўзмацніць адказнасць за лжывую інфармацыю, ўкіды неправераных фактаў, якія багатыя пэўнымі наступствамі», —

адказала Ірына Акуловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930