Знайсці
19.12.2018 / 22:065РусŁacБел

Кандрусевіч: Пытанне візіту папы ў Беларусь не вырашана

Пытанне візіту папы рымскага ў Беларусь пакуль што не вырашана, адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

«Сёлета мне шмат разоў давялося сустракацца з папам. Увесь кастрычнік правёў у Рыме, таму што было чарговае пасяджэнне Сінода біскупаў. І так атрымалася, што мяне пасялілі ў той жа дом, дзе жыве папа, таму мы сустракаліся падчас абеду, вячэры. Даводзілася нават ісці разам — ён пешшу заўсёды ідзе з дома святой Марфы ў залу Сінода. Мы закраналі гэтае пытанне. Спадзяюся. Пакуль што яшчэ пытанне не вырашана да канца, але відаць, што вельмі хацеў бы прыехаць», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера