Знайсці
19.12.2018 / 18:373РусŁacБел

Жыхар Полацка здымаў сэкс з жанчынамі, а затым шантажаваў іх

44-гадовы беспрацоўны жыхар Полацка на працягу больш чым двух гадоў шантажаваў знаёмых жанчын, а таксама вымагаў у іх грошы і матэрыяльныя каштоўнасці, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што палачанін шукаў патэнцыйных ахвяр у інтэрнэце. Пацярпелыя пераважна ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Ён запрашаў жанчын да сябе дадому, дзе знаёмства пераходзіла ўжо ў іншую плоскасць.

Без ведама жанчын падазраваны здымаў сэкс з імі, а затым пад пагрозай распаўсюджвання гэтых фота і відэа патрабаваў з жанчын грошы — ад 400 да 500 рублёў. Акрамя грошай ён браў і каштоўныя рэчы.

Падазраванага арыштавалі. У дачыненні да яго распачата 10 крымінальных спраў за вымагальніцтва, і 3 па факце махлярства. Высветлена больш за 20 фактаў злачынных замахаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930