Знайсці
19.12.2018 / 16:324РусŁacБел

Турчынаў анансаваў новы пераход украінскіх ваенных караблёў праз Керчанскі праліў

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю ВВС Україна заявіў, што Украіна плануе ажыццявіць новы праход сваіх ваенных караблёў праз Керчанскі праліў з прыцягненнем міжнародных партнёраў.

Палітык адзначыў, што праход украінскіх караблёў праз Керчанскі праліў — гэта «для нас прынцыпова».

«Я лічу, што з гэтым пытаннем нельга марудзіць. Мы прапануем і нашым партнёрам узяць удзел у гэтым праходзе з украінскіх чарнаморскіх партоў ва ўкраінскія парты на Азоўскім узбярэжжы. Будзем запрашаць прадстаўнікоў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый, каб яны прысутнічалі на нашых караблях, для таго, каб даказаць усяму свету, што Украіна і яе матросы не парушаюць ніякіх законаў і міжнародных правілаў», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930