Знайсці
19.12.2018 / 15:081РусŁacБел

Тадэвуш Кандрусевіч прапануе прызываць семінарыстаў у войска раз на пяць гадоў, як у Літве

Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што трэба вырашаць пытанне з прызывам семінарыстаў і святароў у войска. Гэтым летам дзясяткі будучых каталіцкіх і праваслаўных святароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы ў ваенкамат. Пасля звароту каталіцкіх біскупаў да Лукашэнкі, маладым людзям далі адтэрміноўку — да лютага 2019 года.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае, што, нягледзячы на ​​адтэрміноўку да лютага 2019 года, праблема з заклікам семінарыстаў і святароў на службу не вырашана.

Па законе прэзідэнт можа вызваліць ад службы ў войску святароў і семінарыстаў ва ўзросце да 27 гадоў. Кожны год каталікі падаюць спіс тых, каму неабходна вызваленне ад службы, у апарат упаўнаважанага па справах рэлігій.

— Далей ён ужо пасылае дакумент па іншых інстанцыях, наколькі мне вядома, — у міністэрства абароны. І тут вялікая бяда, што мы не ведаем, на якой стадыі гэты дакумент, калі яго павінны падпісаць, — адзначае Кандрусевіч. — Гэта вельмі нервозна ўсё. Ведаеце, ужо некаторыя семінарысты забралі рэчы з семінарыі, ехалі дадому, каб ісці ў войска, а тут прыходзіць паведамленне, што не трэба ісці. Тэлефануем ім: назад едзьце! … Мне здаецца, патрэбна большая празрыстасць, каб мы ведалі, дзе гэтыя спісы знаходзяцца.

Арцыбіскуп тлумачыць, што семінарыстам складана сумяшчаць вучобу з неабходнасцю праходзіць вайсковую медкамісію па месцы прапіскі. Тадэвуш Кандрусевіч дадае, што трэба ў цэлым вырашаць пытанне прызыву. Напрыклад, у многіх краінах свету святары і семінарысты проста не павінны ісці ў войска, а недзе ёсць вопыт ваенных збораў раз у некалькі гадоў.

— Вельмі цікавы вопыт Літвы, я б нават гэты вопыт пераняў. Там раз у пяць гадоў збіраюць усіх семінарыстаў і яны летам едуць у войска. З імі едзе капелан, які духоўна іх апякае. Гэта таксама вырашыла б праблему. У войску таксама нядрэнна — можа, дысцыпліны троху больш ёсць… Літоўская мадэль добрая, я давёў яе да ўпаўнаважанага па справах рэлігій, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930