Знайсці
19.12.2018 / 13:42РусŁacБел

У Маладзечне 21-гадовая дзяўчына прыдумала, як знайсці згублены тэлефон. Яна заявіла пра яго крадзеж

21-гадовая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і заявіла, што ў гарадскім аўтобусе ў яе скралі тэлефон. Кошт гаджэта дзяўчына ацаніла ў 120 рублёў.

Аднак следчы засумняваўся ў паказаннях, заўважыўшы нестыкоўкі.

У выніку дзяўчына прызналася, што дала свой тэлефон хлопцу, а той яго згубіў. Заявіўшы пра крадзеж, яна спадзявалася, што следчыя хутка знойдуць мабільнік. Смартфон знайшлі знаёмыя хлопца, з якімі ён выпіваў і згубіў мабільнік у кампаніі.

У выніку супраць дзяўчыны была заведзена справа за загадзя ілжывы данос. Яна аштрафавана на 735 рублёў (30 базавых). Прысуд, праўда, не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

kraj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930