Знайсці
19.12.2018 / 13:30РусŁacБел

Дэпутаты адклалі разгляд паслабленняў па «наркатычным» артыкуле

Парламент ухваліў у сераду ў другім чытанні ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс Беларусі, аднак без змякчэння пакаранняў па «наркатычным» 328-м артыкуле КК, піша Tut.by

«Па законапраектах засталіся нязнятыя пярэчанні прынцыповага характару некаторых дзяржорганаў, якія тычацца зніжэння ніжняй мяжы санкцый частак 2 і 3 па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса. Таксама ў апошні час паступілі прапановы па змякчэнні крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў», - паведаміў дэпутат Васіль Чакан.

Ён дадаў, што пытанне па зменах у артыкуле 328 КК, «патрабуе дадатковага часу для глыбокай прапрацоўкі».

«Гэтыя нормы ўзятыя для ўзгаднення пазіцый, яны будуць разгледжаны пазней у рамках іншага законапраекта», — дадаў дэпутат.

«Тэрміны назваць пакуль цяжка», — прызнаў спікер Уладзімір Андрэйчанка

Раней у артыкуле 328 КК (Абарот наркотыкаў і псіхатропаў) планавалася знізіць межы па тэрмінах. Але гэта павінна было тычыцца толькі тых частак артыкула, якія звязаны са збытам - гэта значыць да звычайных спажыўцоў дачынення не мае.

Калі зараз за абарот з мэтай збыту пагражае ад 5 да 8 гадоў, то планавалася ўсталяваць межы ад 3 да 8. За гэта ж злачынства, здзейсненае групай асоб, у буйным памеры ці раней ужо была асуджана за наркотыкі, цяпер караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Але планку прапаноўвалі знізіць: ад 6 да 15 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера