Знайсці
18.12.2018 / 20:094РусŁacБел

Кольцы Сатурна разбураюцца і хутка могуць знікнуць

Навукоўцы НАСА пацвердзілі, што Сатурн губляе кольцы — ім засталося існаваць усяго толькі каля ста мільёнаў гадоў. Разбурэнне адбываецца з-за дзеяння гравітацыі і магнітнага поля планеты, паведамляе выданне Science Daily.

Паводле ацэнак даследчыкаў, дождж з ледзяных часціц пад уздзеянням магнітнага поля прывядзе да знікнення сістэмы кольцаў праз 300 мільёнаў гадоў. Аднак гравітацыйныя сілы таксама спрыяюць падзенню матэрыялу ў раён экватара планеты, што скарачае тэрмін жыцця кольцаў яшчэ на 200 мільёнаў гадоў.

Кольцы складаюцца з часціц і глыб вадзянога лёду, якія ўраўнаважаны прыцягненнем газавага гіганта і сваёй арбітальнай хуткасцю. Аднак стан раўнавагі парушаецца ультрафіялетавым выпраменьваннем Сонца або сутыкненнем з мікраметэарытамі, у выніку чаго часціцы атрымліваюць электрычны зарад. На іх пачынае дзейнічаць магнітнае поле планеты, і часціцы прыцягваюцца да атмасферы, дзе выпараюцца. Пара ўступае ў хімічныя рэакцыі са з'яўленнем іонаў вадароду, якія выпраменьваюць інфрачырвонае святло і могуць назірацца наземнымі тэлескопамі.

Даследчыкі па інфрачырвоным выпраменьванні вызначылі колькасць матэрыялу, які падае на Сатурн. Вынікі паказалі на тое, што кольцы Сатурна ўтварыліся 100 мільёнаў гадоў таму, што не так даўно ў параўнанні з узростам планеты — ёй чатыры мільярды гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930