Знайсці
18.12.2018 / 15:5314РусŁacБел

Лукашэнка пра пустыя трыбуны: Няўжо цяжка запрасіць пенсіянера, інваліда, дзетак запрасіць

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка даў параду па запаўненні пустых трыбун на спартыўных спаборніцтвах, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Дзе арганізатары? Няўжо цяжка запрасіць пенсіянера, даць яму бясплатны білет, інваліда туды прывесці — можа, гэта адзіная для яго радасць, дзетак запрасіць? Запрасіць, а не заганяць. Каб людзі бачылі гэтыя прыклады, як трэба змагацца, перамагаць, і каб дзеці самі да гэтага імкнуліся», - сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера