Знайсці
18.12.2018 / 14:043РусŁacБел

Сі Цзіньпін абвясціў пра перамогу над карупцыяй у Кітаі

kremlin.ru

Старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў пра «сакрушальную перамогу» ў вайне з карупцыяй. Такую заяву кітайскі лідар зрабіў, выступаючы з прамовай на ўрачыстым сходзе ў гонар 40-годдзя «палітыкі рэформаў і адкрытасці».

У сваім выступе, што доўжыўся каля 80 хвілін, Сі Цзіньпін закрануў шырокі спектр пытанняў як унутранай, так і знешняй палітыкі. У прыватнасці, ён заявіў, што Кітай не імкнецца да гегемоніі на сусветнай арэне, але і «не дазволіць каму-небудзь дыктаваць краіне або яе жыхарам, што яны павінны рабіць ці не рабіць».

Таксама кітайскі лідар асабліва падкрэсліў кіруючую і накіроўвалую ролю партыі ў поспеху рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930