Знайсці
18.12.2018 / 13:159РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што спорт — гэта вайна, і патлумачыў чаму

БелТА

Пра гэта Лукашэнка сёння заявіў па нарадзе па спорце, піша БелТА.

«Сёння спорт — гэта ўжо не барацьба, а вайна. Ты выходзіш, як на вайну, на пляцоўку з клюшкай ці ў футбол гуляеш. Толькі тады ты можаш выйграць», - перакананы ён.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці прыкладу распавёў пра сваю нядаўнюю сустрэчу з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам, які з'яўляецца старшынёй праўлення рыжскага ХК «Дынама». Яны ў тым ліку абмеркавалі асаблівасці развіцця хакея ў сваіх краінах.

«Вы паглядзіце, як гуляюць рыжане, як гуляе ў іх зборная. Гэта ж дух!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Як распавёў яму Гунціс Улманіс, рыжскаму «Дынама» вельмі пашанцавала з трэнерам [Гіртсам Анкіпансам — НН]. Ён увесь час настройвае сваіх падапечных на актыўную барацьбу, таму хакеісты імкнуцца выціснуць максімум з сваіх намаганняў.

***

На мінулым чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі пакінула элітны дывізіён, заняўшы ў групе апошняе месца, а Латвія выйшла ў 1/4 фіналу, дзе прайграла будучым чэмпіёнам свету шведам 2:3.

У сённяшнім чэмпіянаце КХЛ рыжскае «Дынама» ідзе на 9-м месцы, адстаючы ад зоны плэй-оф на тры балы, а мінскае на апошнім. Адставанне ад зоны плэй-оф складае 15 балаў, паміж клубамі 12 балаў. Сёння каманды згуляюць паміж сабой на Мінск-арэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930