Знайсці
18.12.2018 / 11:207РусŁacБел

Лукашэнка пра спорт: Народ стаміўся чакаць вынікаў

Пра гэта прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці летніх відаў спорту, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускіх спартсменаў наперадзе чакаюць два важныя і строгія іспыты - II Еўрапейскія гульні 2019 года і Алімпіяда ў Токіа ў 2020 годзе.

«На дамашніх арэнах, пры падтрымцы беларускіх гледачоў нашы атлеты проста абавязаны прадэманстраваць свае лепшыя здольнасці. Гэта датычыцца і 2020 года Токіа. Трэба перамагаць! Народ стаміўся чакаць вынікаў у гэтай сферы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы пытанне падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў, ён канстатаваў, што ўжо шмат зроблена, але ёсць і нявырашаныя пытанні. «Неабходна прывесці ў парадак спартыўную інфраструктуру, ўлічыць усе нюансы, звязаныя з лагістыкай, харчаваннем, медыцынскім суправаджэннем і забеспячэннем бяспекі ўдзельнікаў і гасцей гульняў, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Грошы, якія вылучаюцца на гульні, павінны застацца ў краіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера