Знайсці
18.12.2018 / 11:046РусŁacБел

Лявон Вольскі прэзентаваў новы кліп: «Аперацыя адукацыя» ВІДЭА

Фота Андрэя Давыдчыка

2 сакавіка ў Prime Hall адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя». Музыка прадставіў другі кліп з будучага дыска на песню «Аперацыя адукацыя». На дыск ужо сабрана 75% ад неабходнай сумы.

Новая песня завецца «Аперацыя адукацыя». У гучным фінале Лявон Вольскі спявае: «Адукацыя — акупацыя! На ўсім жыцці адбіваецца». Рэжысёр атмасфернага відэа — Серж Аўсянік. Дарэчы, Лявон пісаў песню не толькі як былы вучань і бацька, але і як дыпламаваны настаўнік чарчэння і малявання.

— Натуральна, што хібы адукацыі ёсць усюды, але адна сітуацыя ў Фінляндыі і зусім іншая — у Беларусі, — распавядае Лявон Вольскі. — Памятаю, як у час педпрактыкі працаваў у адной са школ Мінска. Па-першае, нават настаўнікам нельга было хадзіць з доўгімі валасамі: даводзілася хаваць іх пад каўнер і завязвацца шалікам. Па-другое, было вельмі дзіўна, наколькі шаблоннае мысленне навязвалася дзецям. Напрыклад, я даваў творчае заданне — намаляваць жывёлу. У выніку нехта першы маляваў сабачаня, а астатнія проста паўтаралі. Мне здаецца, што за 35 гадоў змяніліся дробязі, а сутнасць, на жаль, засталася тая самая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930